Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыяльны, .

Размешчаны, накіраваны па радыусу.

  • Радыяльная планіроўка забудовы.

|| наз. радыяльнасць, .

радыятар, , м.

  1. Прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках.

  2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення.

|| прым. радыятарны, .

радыяцыя, , ж.

  1. Выпрамяненне, што ідзе ад якога-н. цела.

    • Сонечная р.
    • Доза радыяцыі.
  2. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад цэнтра да акружнасці.

|| прым. радыяцыйны, .

  • Радыяцыйная засцярога.

радэо, нескл., н.

Каўбойскія спаборніцтвы, у якія ўваходзіць утаймаванне дзікіх коней і быкоў, а таксама язда на неўтаймаваных конях і быках.

  • Аўтамабільнае радэо (аўтарадэо) — выкананне небяспечных трукаў на аўтамабілях.

раешнік, , м.

  1. Тое, што і раёк (у 1 знач.).

  2. Той, хто паказвае раёк (у 1 знач.).

раёк, , м.

  1. Даўней: скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах, які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

  2. Тэатральная галёрка (разм. уст.).

|| прым. раешны, .

раён, , м.

  1. Мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.

    • Вугальныя раёны.
    • Р. засухі.
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўнутры краіны, вобласці або ўнутры вялікага горада.

    • Першамайскі р. горада Мінска.
  3. Горад ці гарадскі пасёлак — адміністрацыйны цэнтр унутры вобласці (разм.).

    • Быў я ў раёне на нарадзе.
  4. у раёне чаго. Ужыв. ў знач. прыназоўніка паблізу, каля.

    • Жыць у раёне вакзала.
  5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).

    • Бацькі жывуць на раёне.

|| прым. раённы, .

  • Р. цэнтр.
  • Раённае начальства.

раёўня, , ж.

Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей.

ражанка, , ж.

Кіслае адтопленае малако.

ражка, , ж.

Драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай для розных гаспадарчых патрэб.

|| памянш. ражачка, .

|| прым. ражачны, .