Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перагнаць, ; зак.

  1. Гонячы, перамясціць; пераправіць.

    • П. кароў на другое поле.
    • П. лодкі на другі бераг.
  2. Тое, што і абагнаць (у 1 знач.).

    • Легкавая машына перагнала грузавую.
    • П. у поспехах (перан.).
  3. Апрацаваць, раздзяляючы на састаўныя часткі награваннем, кіпячэннем.

    • П. нафту.

|| незак. пераганяць, .

|| наз. перагон, і перагонка, .

|| прым. перагонны, і перагоначны, .

  • Перагонны апарат.

перагнісці, і перагніць, ; зак.

Згнісці (згніць) зусім.

  • Гной перагніў.

|| незак. перагніваць, .

перагной, , м.

Састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэштак згніўшых жывёльных і раслінных арганізмаў.

|| прым. перагнойны, .

перагнуцца, ; зак.

Сагнуцца пад вуглом, дугой; сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што-н., звесіцца.

  • П. цераз падаконнік.

|| незак. перагібацца, і перагінацца, .

перагнуць, ; зак.

  1. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом.

    • П. ліст паперы папалам.
  2. перан., што і без дапаўнення. Дапусціць перагіб (у 2 знач.) у чым-н. (разм.).

    • Тут вы трошкі перагнулі.

  • Перагнуць палку (разм. неадабр.) — упасці ў крайнасць, перастарацца ў чым-н.

|| незак. перагібаць, і перагінаць, .

|| наз. перагібанне, .

перагон1, , м.

  1. гл. перагнаць.

  2. Участак чыгункі паміж дзвюма станцыямі.

|| прым. перагонны, .

перагон2, , м.

Малако, абястлушчанае на сепаратары.

перагружанасць, , ж.

Празмерная загружанасць, нагрузка ў каго-, чаго-н.

  • П. судна.
  • П. работай.

перагрузіць, ; зак.

  1. Грузячы, перамясціць.

    • П. збожжа з машыны ў вагоны.
  2. Нагрузіць празмерна.

    • П. воз.
    • П. вучняў дамашнімі заданнямі (перан).

|| незак. перагружаць, .

|| наз. перагрузка, .

|| прым. перагрузачны, .

  • Перагрузачныя работы.

перагрузкі, , ж.

  1. гл. перагрузіць.

  2. Перавышэнне нармальнай для каго-, чаго-н. сілы цяжару, тэмпературы і пад. (спец.).

    • Пераносіць атмасферныя п.