перагнаць, ✂; зак.

  1. Гонячы, перамясціць; пераправіць.

    • П. кароў на другое поле.
    • П. лодкі на другі бераг.
  2. Тое, што і абагнаць (у 1 знач.).

    • Легкавая машына перагнала грузавую.
    • П. у поспехах (перан.).
  3. Апрацаваць, раздзяляючы на састаўныя часткі награваннем, кіпячэннем.

    • П. нафту.

|| незак. пераганяць, ✂.

|| наз. перагон, ✂ і перагонка, ✂.

|| прым. перагонны, ✂ і перагоначны, ✂.

  • Перагонны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)