Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

балаці́равацца, ✂; незак.

Праходзіць абранне, рашаць якое-н. пытанне шляхам падачы бюлетэняў.

  • Б. ў дэпутаты.

балаці́раваць, ✂; незак.

Выбіраць каго-н. галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў або ставіць што-н. на галасаванне.

  • Б. прапанову.

|| наз. балаціраванне, ✂.

|| прым. балаціровачны, ✂.

  • Б. бюлетэнь.

балбата́ць, ✂; незак.

  1. Гаварыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі (разм.).

    • Б. лягчэй, чым рабіць.
  2. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць.

|| аднакр. балбатнуць, ✂.

балбатлі́вы, ✂.

Празмерна гаваркі, а таксама які не ўмее захоўваць тайну.

  • Б. паляўнічы.

|| наз. балбатлівасць, ✂.

  • Балбатлівасць — старасці сястра (прыказка).

балбату́н, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які занадта многа гаворыць, пустаслоў і пляткар.

  • Абяцанні балбатуна.

|| ж. балбатуха, ✂.

балва́н, ✂, м.

  1. Фігура чалавека, вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу.

    • Снегавы б.
  2. Дурань, невук (разм. зневаж.).

балва́нка, ✂, ж.

Металічны злітак, а таксама кавалак іншага матэрыялу, які ідзе як загатоўка для якога-н. вырабу.

|| прым. балваначны, ✂.

балга́ры, ✂, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі.

|| ж. балгарка, ✂.

|| прым. балгарскі, ✂.

балдахі́н, ✂, м.

Упрыгожаны навес на слупках над ложкам, тронам, катафалкам і пад.

|| прым. балдахінны, ✂.

бале́льшчык, ✂, м. (разм.).

Аматар спорту, а таксама чалавек, які клапоціцца аб чым-н., перажывае за каго-, што-н.

  • Заўзяты б. футбола.

|| ж. балельшчыца, ✂.