Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

развезці​2, ✂; зак. (разм.).

  1. безас., каго (што). Прывесці ў стан знямогі.

    • Ад духаты яго развезла.
  2. безас., што. Пра дарогу: зрабіць мала прыдатнай для язды, гразкай.

    • Дарогу развезла, не праехаць.
  3. Расказваючы, гаворачы, надта расцягнуць (неадабр.).

    • Развёз даклад на цэлую гадзіну.

|| незак. развозіць, ✂.

развесісты, ✂.

З шырока раскінутымі навіслымі галінамі.

  • Развесістая бяроза.

|| наз. развесістасць, ✂.

развесіць, ✂; зак.

  1. Шырока, у розныя бакі раскінуць (галіны).

    • Клён развесіў сваё голле.
    • Р. вушы (перан. слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю; разм. іран.).
    • Р. губы (перан. быць пасіўным, безуважным; разм. іран.).
  2. Павесіць, развешаць (разм.).

    • Р. сушыць бялізну.

|| незак. развешваць, ✂.

развесці​1, ✂; зак.

  1. Ведучы, даставіць (многіх) у розныя месцы.

    • Р. вартавых (расставіць па пастах).
  2. Тое, што і раз’яднаць.

    • Лёс навекі нас развёў.
  3. Скасаваць чый-н. шлюб.

    • Р. маладых.
  4. Накіраваць часткі чаго-н. у розныя бакі.

    • Р. мост.
    • Р. пілу (адагнуць зубы адзін за адным управа і ўлева).

◊

  • Развесці рукамі (разм.) — павесці рукамі ў розныя бакі ў знак здзіўлення, бяссілля ў вырашэнні якой-н. справы.

|| незак. разводзіць, ✂.

|| наз. развядзенне, ✂, развод, ✂ і разводка, ✂.

развесці​2, ✂; зак.

Тое, што і растварыць.

  • Р. спірт.
  • Р. фарбу.

|| незак. разводзіць, ✂.

|| наз. развядзенне, ✂.

развесці​3, ✂; зак.

  1. Даць распладзіцца каму-н., разрасціся чаму-н.

    • Р. трусоў.
    • Р. парк.
  2. перан. Пачаць рабіць што-н. непрыемнае, нуднае (разм.).

    • Р. доўгую, пустую гутарку.
  3. Распаліць, раскласці.

    • Р. вогнішча.
    • Р. агонь.

|| незак. разводзіць, ✂.

|| наз. развядзенне, ✂ і развод, ✂.

  • Пакінуць рубель на р.

развесціся​1, ✂; зак.

Скасаваць свой шлюб.

  • Р. з жонкаю.

|| незак. разводзіцца, ✂.

|| наз. развод, ✂.

развесціся​2, ✂; зак.

Распладзіцца, размножыцца.

  • Развялося многа камароў.

|| незак. разводзіцца, ✂.

развесяліцца, ✂; зак.

Стаць вясёлым.

  • І дзядзька наш развесяліўся.

|| незак. развясельвацца, ✂.

развешаць, ✂; зак.

Павесіць у розных месцах.

  • Р. малюнкі.
  • Р. бялізну.

|| незак. развешваць, ✂.