макуха, ✂, ж.
Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею,
|| прым. макухавы, ✂.
мала...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- з малым, з малой колькасцю, напр. малаалкагольны, малаводны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты,
малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы;
- слаба, не вельмі, напр. малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены;
- дрэнна, нездавальняюча, напр. малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапісьменны,
малапрыстойны, маласпрактыкаваны;
- нядоўга, кароткі час, напр. маланошаны, малапатрыманы, малаўжываны.
малаваты, ✂ (разм.).
Недастатковы па размеру, вялічыні.
- М. клас.
- Чаравікі малаваты.
малавер, ✂, м.
Той, хто мала верыць у што-н.
|| ж. малаверка, ✂.
малаверны, ✂.
Які недастаткова верыць у каго-, што-н.
|| наз. малавер’е, ✂.