Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карнік, , м.

Той, хто карае; удзельнік карнага атрада.

|| прым. карніцкі, .

карнішон, , м.

  1. Маленькі, зняты пасля цвіцення агурок, прызначаны для марынавання.

  2. Гатунак такіх агуркоў.

|| прым. карнішонны, .

карны, .

Які мае сваёй мэтай караць каго-н.

  • Карныя меры.
  • К. атрад (ваенна-паліцэйскі атрад для расправы над кім-н.).

каробка, , ж.

  1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама (спец.) такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.

    • К. пячэння.
  2. Каркас будынка.

    • К. дзевяціпавярховага дома.

  • Каробка скарасцей — у розных машын: механізм для змены скорасці і напрамку руху.

  • Чарапная каробка — касцявое ёмішча галаўнога мозгу.

|| памянш. каробачка, .

|| прым. каробачны, .

каробчаты, , (спец.).

Які мае выгляд каробкі, карабка.

  • Каробчатае скляпенне.

карова, , ж.

Свойская малочная жывёліна; самка быка, а таксама некаторых іншых рагатых жывёлін, напр. лася, аленя.

  • Дойная к. (таксама перан. пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой звычайна карыстаюцца несумленныя людзі ў асабістых мэтах).

  • Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.

  • Як карова языком злізала каго-што (разм. жарт.) — хутка і бясследна знік, як і не было.

|| памянш. кароўка, .

|| прым. каровін, .

  • К. рык.

карозія, , ж. (спец.).

Хімічнае разбурэнне, раз’яданне.

  • К. жалеза.

|| прым. каразійны, .

кароль, , м.

  1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

    • Іспанскі к.
  2. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.

  3. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.

  4. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.

  5. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.

    • К. пейзажу.

|| ж. каралева, .

  • К. балю (перан. пра жанчыну, якая вылучаецца сярод іншых).

|| прым. каралеўскі, .

каромысел, , м.

  1. Драўляная дуга з кручкамі на канцах для нашэння вёдзер з вадой і інш. грузаў.

  2. Барак для запрэжкі.

  3. Рычаг у некаторых механізмах, напр. у вагах.

  • Дым каромыслам (разм.) — вялікае ажыўленне; шум, беспарадак.

|| прым. каромыславы, .

карона, , ж.

  1. Галаўны ўбор манарха з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца сімвалам улады манарха.

    • Царская к.
    • Барацьба за карону (перан. за ўладу; уст.).
    • Барацьба за шахматную карону (перан. за званне чэмпіёна свету па шахматах).
    • Улажыць касу каронай (перан,: вакол галавы).
  2. Уся разгалінаваная частка дрэва з яго лісцем.

  3. Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення (спец.).

    • Сонечная к.

  • Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) (разм.) — гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не пацерпіць.

|| прым. каронны, .