Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бала́нс​1, ✂, м.

  1. Раўнавага, ураўнаважванне.

    • Пачуццё балансу.
  2. Сістэма паказчыкаў, якія характарызуюць даходы, расходы, фінансавыя вынікі прадпрыемстваў, а таксама ведамасць з такім падрахункам.

    • Квартальны б.
  3. Суадносіны ўзаемна звязаных паказчыкаў якой-н. дзейнасці, працэсу.

    • Б. народнай гаспадаркі.

|| прым. балансавы, ✂.

бала́нс​2, ✂, м.

  1. зб. Ачышчаныя ад кары бярвёны аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы (спецыяльны тэрмін).

    • Адвесці б. на ваганетцы ў цэх.
  2. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек.

    • Перакінуць б.

|| прым. балансавы, ✂.

  • Балансавая драўніна.

балансава́ць, ✂; незак.

  1. Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела.

    • Б. на канаце.
  2. Падводзіць баланс (у 2 знач. і спец.).

  3. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спец.).

  4. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын; механізмаў.

|| зак. збалансаваць, ✂.

|| наз. балансаванне, ✂.

|| прым. балансавы, ✂.

балансёр, ✂, м.

Цыркавы артыст, які балансуе на канаце.

|| ж. балансёрка, ✂.

|| прым. балансёрскі, ✂.

балансі́р, ✂, м.

  1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.

  2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой.

  3. Рэгулятар у гадзіннікавым механізме.

бала́ст, ✂, м.

  1. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

  2. перан. Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці (кніжн.).

  3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спец.).

    • Сухі б.
    • Платформы з баластам.

|| прым. баластны, ✂.

балаўні́к, ✂, м. (разм.).

Свавольнік, дураслівец.

|| ж. балаўніца, ✂.

балаўны́, ✂ (разм.).

  1. Свавольны, дураслівы.

  2. Распешчаны, сапсаваны залішнім патураннем.

балахо́н, ✂, м.

Халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама (разм.) наогул шырокая бясформенная вопратка.

  • Ішоў незнаёмы ў доўгім балахоне.

|| прым. балахонны, ✂.

балаці́на, ✂ і балацяві́на, ✂, ж.

Нізкае, балоцістае месца.