Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сістэма, , ж.

  1. Пэўны парадак у правільным размяшчэнні і сувязі частак чаго-н., у дзеяннях.

    • Прывесці ў сістэму выпісаныя цытаты.
    • Працаваць па правільнай сістэме.
    • С. выхавання падрастаючага пакалення.
  2. Форма арганізацыі чаго-н.

    • Дзяржаўная с.
    • Выбарчая с.
  3. Спалучэнне заканамерна звязаных паміж сабой элементаў (прадметаў, з’яў, ведаў і пад.), якія складаюць нешта цэласнае, адзінае.

    • С. поглядаў вучоных 19 ст.
    • Нервовая с.
    • Гукавая с. беларускай мовы.
    • Педагагічная с.
    • Філасофская с. (вучэнне).
    • С. аўтамабільных дарог.
    • Меліярацыйная с.
  4. Грамадскі лад, фармацыя.

    • Сацыялістычная с.
    • Капіталістычная с.
  5. Сукупнасць арганізацый, блізкіх па сваіх задачах, або ўстаноў, арганізацый, аб’яднаных у адзінае цэлае.

    • С. органаў народнай асветы.
  6. Устройства, канструкцыя.

    • Машына новай сістэмы.
  7. Тое, што стала звычайным, рэгулярным заняткам (разм.).

    • Стала сістэмай для вучняў пачынаць рабочы дзень з фізічных практыкаванняў.

|| прым. сістэмны, .

сістэматызаваць, ; зак. і незак.

Прывесці (прыводзіць) у сістэму (у 1 знач.).

  • С. матэрыялы.

|| наз. сістэматызаванне, і сістэматызацыя, .

сістэматыка, , ж.

Прывядзенне ў сістэму (у 1 знач.) чаго-н., а таксама сістэма, класіфікацыя чаго-н.

  • С. раслін.
  • С. жывёл.

сістэматычны, .

  1. Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).

    • С. каталог навуковай літаратуры.
  2. Які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.

    • Сістэматычныя ўрокі па музыцы.
    • Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.

|| наз. сістэматычнасць, .

сістэматэхніка, , ж. (спец.).

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, што займаецца стварэннем і эксплуатацыяй складаных сістэм (у 3 знач.).

|| прым. сістэматэхнічны, .

сіта, , н.

Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.

  • Прасеяць муку на с.
  • Працадзіць варыва на с.

|| памянш. сітца, .

|| прым. сітавы, .

сітаўка, , ж.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных.

  • Скачуць як на спружынках вёрткія сітаўкі.

|| прым. сітаўкавы, .

сітніца, , ж. (разм.).

Хлеб, спечаны з сітнай мукі.

сітны, .

  1. Прасеяны праз сіта.

    • Сітная мука.
  2. Спечаны з такой мукі.

    • С. хлеб.
    • Купіць паўбулкі сітнага (наз.).

сітро, нескл., н.

Газіраваны фруктовы безалкагольны напітак.