Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разварыцца, ✂; зак.

Варачыся, стаць зусім мяккім або занадта мяккім.

  • Бульба надта разварылася, ператварылася ў кашу.

|| незак. разварвацца, ✂.

разварыць, ✂; зак.

Давесці варкай да мяккасці або залішняй мяккасці.

  • Р. бульбу.

|| незак. разварваць, ✂.

развар’яваны, ✂.

Які развар’яваўся, раз’юшаны.

  • Р. натоўп.

|| наз. развар’яванасць, ✂.

разваявацца, ✂; зак. (разм. жарт.).

Увайшоўшы ў азарт, пачаць шумна паводзіць сябе, буяніць.

развед...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да разведкі (у 1 знач.), напр. разведпошук;
  • 2) які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.), напр. разведгрупа, разведдазор, разведузвод;
  • 3) які мае адносіны да разведкі (у 4 знач.), напр. разведслужба, разведцэнтр, разведшкола.

разведаць, ✂; зак.

  1. што ці аб кім-чым. Даведацца, дазнацца (разм.).

    • Р. планы.
    • Р., калі будзе вяселле.
  2. Правесці, зрабіць разведку (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

    • Р. размяшчэнне праціўніка.
    • Р. запасы нафты.

|| незак. разведваць, ✂.

|| наз. разведванне, ✂.

|| прым. разведвальны, ✂.

разведвальнік, ✂, м. (спец.).

Той, хто займаецца разведваннем нетраў.

  • Інжынер-разведвальнік.

|| прым. разведвальніцкі, ✂.

  • Разведвальніцкая партыя геолагаў.

разведка, ✂, ж.

  1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.

    • Р. карысных выкапняў.
  2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.

    • Пайшлі дабравольцы ў разведку.
    • Паветраная р.
    • У разведку не пойдзеш з кім-н. (таксама перан. пра таго, каму нельга давяраць, на каго нельга поўнасцю разлічваць).
  3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.

    • Камандзір разведкі.
  4. Арганізацыя, якая адказвае спецыяльна за вывучэнне эканамічнага і палітычнага жыцця краін, іх ваеннага патэнцыялу і пад.

|| прым. разведачны, ✂.

разведчык, ✂, м.

  1. Ваеннаслужачы або работнік разведкі (у 3 і 4 знач.).

  2. Спецыяліст па разведцы нетраў, карысных выкапняў.

  3. Самалёт або карабель, што вядзе разведку (у 1 і 2 знач.).

|| ж. разведчыца, ✂.

|| прым. разведчыцкі, ✂.

развезці​1, ✂; зак.

Везучы многае (многіх), даставіць у розныя месцы.

  • Р. пошту.
  • Р. гасцей.

|| незак. развозіць, ✂.

|| наз. развоз, ✂ і развозка, ✂.

|| прым. развазны, ✂.