Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пост..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі і назоўнікі са знач. надыходу, працякання чаго-н. пасля чаго-н., услед за чым-н., напр. постінфекцыйны, пострадыяцыйны, постсавецкі, постпазіцыя, посттаталітарызм.

постаць​1, ✂, ж.

Стан, фігура.

  • Жаночая п. (стройная п. Значная п. у палітычным жыцці краіны (перан.).

постаць​2, ✂, ж.

Палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.

  • Дажаць сваю п.

пострах, ✂, м.

Пагроза, строгае папярэджанне або пакаранне як мера засцярогі ад магчымых правіннасцей у будучым.

  • Сварыцца на сына для постраху.

пострыг, ✂, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

  • Прыняць п.

поступ, ✂, м.

  1. Паходка, манера ступаць.

    • Мерны п.
  2. перан. Рух, ход развіцця (высок.).

    • Пераможны п.

постфікс, ✂, м.

У граматыцы: словаўтваральная марфема, якая ідзе за канчаткам (напр. -цца, -це, -сьці, -небудзь).

посуд, ✂, м., зб.

Гаспадарчае начынне для ежы, пітва, захавання прыпасаў.

  • Шафа з посудам.

посуху, прысл. (разм.).

Сухім шляхам, па сухім месцы.

  • Ісці п.

посцілка, ✂, ж.

Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель, якой накрываюць ці засцілаюць ложак, або кавалак тканіны, якой накрываецца ці завешваецца што-н.

  • Ткаць посцілкі.
  • Завесіць ложак посцілкай.
  • Снежная п. (перан.).