Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

макрыца, ✂, ж.

  1. Невялікая ракападобная жывёліна з вялікай колькасцю ножак, якая жыве ў сырых месцах.

  2. адз. Аднагадовае пустазелле, якое расце ў сырых месцах з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі.

|| прым. макрыцавы, ✂.

макрычнік, ✂, м.

Тое ж, што і макрыца (у 2 знач.).

макрэль, ✂, ж.

Тое, што і скумбрыя.

|| прым. макрэлевы, ✂.

  • Сямейства макрэлевых (наз.).

макрэц, ✂, м.

Мокры лішай на нагах вышэй капытоў у коней і буйной рагатай жывёлы.

|| прым. макрэчны, ✂.

макрэць, ✂; незак.

Станавіцца мокрым, вільготным.

|| зак. узмакрэць, ✂.

макрэча, ✂, ж. (разм.).

Сырасць, дажджлівая пагода.

максі, ✂.

  1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто максімальнай даўжыні.

    • Цяпер мода на м.
    • Насіць м.
  2. нязм. Пра спадніцу, сукенку, паліто: максімальна доўгі.

    • Спадніца-м.

максімалізм, ✂, м.

Празмерная, без уліку рэальных умоў, крайнасці у якіх-н. патрабаваннях, поглядах.

|| прым. максімалісцкі, ✂.

максімаліст, ✂, м.

Прыхільнік максімалізму.

|| ж. максімалістка, ✂.

максімальны, ✂.

Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны.

  • Максімальная хуткасць.

|| наз. максімальнасць, ✂.