Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кантакт, ✂, м.

  1. Сутыкненне, злучэнне (спец.).

  2. перан. Дзелавая сувязь, узгодненасць у дзеяннях, цесныя зносіны.

    • Уступіць у к. з хворым.
    • Дзелавыя кантакты.
  3. Дэталь, якая забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спец.).

|| прым. кантактны, ✂.

кантамінацыя, ✂, ж.

  1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).

  2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» — з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».

|| прым. кантамінацыйны, ✂.

кантар​1, ✂, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня.

кантар​2, ✂, м. (разм.).

Род бязмена.

кантар​3, ✂, м.

  1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.

  2. Галоўны спявак у сінагозе.

  3. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

кантата, ✂, ж.

  1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў і аркестра, блізкі да араторыі.

  2. Верш на міфалагічную тэму, які складаецца з некалькіх частак да якой-н. урачыстасці (спец.).

|| прым. кантатны, ✂.

кантовы, ✂.

Які мае канты, з кантамі (у 1 знач.).

  • К. слуп.

кантон, ✂, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

|| прым. кантанальны, ✂.

кантора, ✂, ж.

Агульная назва адміністрацыйна-канцылярскіх аддзелаў прадпрыемстваў, а таксама самастойных устаноў, пераважна гаспадарчага, фінансавага характару.

  • Паштовая к.
  • К. завода.

|| прым. канторскі, ✂.

  • Канторскія кнігі.

канторка, ✂, ж.

  1. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы.

  2. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.