Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бурда́, ✂, ж. (разм. пагард.).

Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або вадкая ежа.

  • Не суп, а б.

бурдзю́к, ✂, м.

Мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна, кумысу і іншых вадкасцей.

|| прым. бурдзючны, ✂.

буржуа́, нескл., м.

Прадстаўнік класа буржуазіі.

буржуазі́я, ✂, ж.

Грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, ідэямі і навыкамі для арганізацыі рыначнай гаспадаркі і жыве за кошт інвестыцыі капіталаў.

  • Дробная б. (дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю).

|| прым. буржуазны, ✂.

буржу́й, ✂, м. (разм. пагард.).

Тое, што і буржуа.

|| ж. буржуйка, ✂.

|| прым. буржуйскі, ✂.

буржу́йка, ✂, ж. (разм.).

Металічная печка.

  • Жалезная б.

бу́рка, ✂, ж.

  1. На Каўказе: род плашча або накідкі з тонкага лямцу.

    • Казацкая б.
  2. Шырокая доўгая з башлыком адзежына з саматканага сукна, якую апранаюць паверх кажуха.

буркава́ць, ✂; незак.

  1. Утвараць характэрныя для галубоў гукі.

    • Галубы буркуюць.
  2. перан. Лагодна і пяшчотна размаўляць (жарт.).

    • Маладыя буркуюць у куточку.

|| наз. буркаванне, ✂.

бурката́ць, ✂; незак. (разм.).

  1. Тое, што і буркаваць.

    • Голуб буркоча.
  2. Бурчаць, мармытаць.

    • Б. сабе пад нос.

|| наз. буркатанне, ✂.

бу́ркаць, ✂; незак. (разм.).

Невыразна, з адценнем незадаволенасці гаварыць што-н.

|| аднакр. буркнуць, ✂.

  • Стары штосьці буркнуў і пайшоў у хату.

|| наз. бурканне, ✂.