Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

балага́н, ✂, м.

  1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (уст.).

  2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага характару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.

  3. перан. Пра што-н. несур’ёзнае, грубае, бязладнае (разм.).

|| прым. балаганны, ✂.

балага́ніць, ✂; незак. (разм.).

Крыўляцца, блазнаваць.

балаго́л, ✂, м. (уст.).

Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы.

|| прым. балагольскі, ✂.

  • Б. занятак.

балазе́, злуч. уступальны. (разм.).

Па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што».

  • Вучыся, б. ёсць умовы.

бала́ка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Вясёлы гаварун, жартаўнік.

  • Гэта быў адменны весялун і б.

балала́ечнік, ✂, м.

Музыкант, які іграе на балалайцы, або майстар, што робіць балалайкі.

балала́йка, ✂, ж.

Народны трохструнны музычны інструмент з корпусам трохвугольнай формы.

|| прым. балалаечны, ✂.

  • Б. аркестр.

баламу́т, ✂, м. (разм.).

  1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак.

    • Паводзіны баламута.
  2. Спакуснік, інтрыган.

    • Звязалася з гэтым баламутам.

|| ж. баламутка, ✂.

|| прым. баламутны, ✂.

баламу́ціць, ✂; незак. (разм.).

  1. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.

    • Б. народ.
  2. Спакушаць, зачароўваць.

    • Ах, дзяўчаты, хопіць вам б. хлопца!

◊

  • Баламуціць светам (разм. неадабр.) — выклікаць непакой, нездавальненне.

|| зак. узбаламуціць, ✂ і забаламуціць, ✂.

баланда́, ✂, ж. (разм.).

Посная рэдкая поліўка.

  • Палонных кармілі баландой.