Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пухоўка​2, ✂, ж.

Тое, што і порхаўка.

пуцеабходчык, ✂, м.

Рабочы, які сочыць за спраўнасцю чыгуначных пуцей.

|| ж. пуцеабходчыца, ✂.

пуцеец, ✂, м.

Работнік чыгункі, чыгуначнай гаспадаркі.

пуцейскі, ✂.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін.

  • Інжынер пуцейскай службы.

пуцеправод, ✂, м.

Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог.

|| прым. пуцеправодны, ✂.

пуцеўкладка, ✂, ж.

Укладка рэйкавага пуці.

пуцеўкладчык, ✂, м. (спец.).

Машына для ўкладкі рэйкавага пуці цэлымі звёнамі.

пуцёўка, ✂, ж.

  1. Афіцыйны дакумент, які выдаецца асобе пры накіраванні куды-н.

    • П. ў санаторый.
    • Турысцкая п.
  2. Лісток у вадзіцеляў транспарту з указаннем маршруту і задання (спец.).

◊

  • Пуцёўка ў жыццё — пра які-н. паваротны момант у жыцці, які дае магчымасць займацца карыснай працоўнай дзейнасцю.

|| прым. пуцёвачны, ✂.

пуціна, ✂, ж.

  1. Сезон масавай лоўлі рыбы.

    • Зімовая п.
  2. Тое, што і пуцявіна (паэт.).

|| прым. пуцінны, ✂.

пуць, ✂, м.

Чыгуначная або трамвайная каляя, лінія.

  • Служба пуці.
  • Запасны п.

|| прым. пуцявы, ✂.

  • П. абходчык.