Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскупорыцца, ; зак.

Раскрыцца (пра што-н. закупоранае).

|| незак. раскупорвацца, .

|| наз. раскупорванне, .

раскупорыць, ; зак.

Адкрыць закупоранае.

  • Р. бутэльку.

|| незак. раскупорваць, .

|| наз. раскупорванне, .

раскурыцца, ; зак.

  1. Распаліцца, разгарэцца (пра папяросу, цыгару, люльку).

  2. Курыць не перастаючы (разм.).

|| незак. раскурвацца, .

раскурыць, ; зак.

  1. Распаліць (папяросу, цыгару, люльку).

  2. Выкурыць (разм.).

|| незак. раскурваць, .

|| наз. раскурванне, .

раскусіць, ; зак.

  1. Кусаючы, раздзяліць на часткі.

    • Р. арэх.
  2. перан., каго. Распазнаць, добра ўведаць (разм.).

    • Р. задуму хітраца.

|| незак. раскусваць, .

|| наз. раскусванне, .

расліна, , ж.

Арганізм, які звычайна развіваецца ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя рэчывы з глебы і паветра.

  • Вышэйшыя расліны (з коранем, сцяблом і лісцем).

|| памянш.-ласк. раслінка, .

|| прым. раслінны, .

  • Р. свет.

раслінавод, , м.

Спецыяліст па раслінаводству.

раслінаводства, , н.

Навука аб вырошчванні культурных сельскагаспадарчых раслін, а таксама само такое вырошчванне.

|| прым. раслінаводчы, .

расліннасць, , ж.

  1. Сукупнасць раслін, расліннае покрыва якой-н. мясцовасці.

    • Р. Каўказа.
  2. Валасы на целе, галаве, твары (разм.).

    • Яго твар бедны на р.

раслінны, .

  1. гл. расліна.

  2. Які складаецца з раслін.

    • Р. корм.
  3. Прыгатаваны, здабыты з раслін.

    • Р. тлушч.
  4. Які жыве на расліне, раслінах.

    • Раслінная тля.
  5. З малюнкам, адбіткам раслін.

    • Р. арнамент.