раслінны прыметнік

  1. гл. расліна.

  2. Які складаецца з раслін.

    • Р. корм.
  3. Прыгатаваны, здабыты з раслін.

    • Р. тлушч.
  4. Які жыве на расліне, раслінах.

    • Раслінная тля.
  5. З малюнкам, адбіткам раслін.

    • Р. арнамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)