Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разбуяніцца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна буяніць.

разбыцца, ✂; зак. (разм.).

Распаўнець, раздацца.

  • Патаўсцеў, разбыўся начальнік.

|| незак. разбывацца, ✂.

разбэрсаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Разблытаць, раскідаць.

    • Р. ніткі.
    • Р. валасы.
  2. Тое, што і разбарсаць.

    • Р. аборы.

|| незак. разбэрсваць, ✂.

разбэсціцца, ✂; зак.

  1. Маральна распусціцца, прывучыцца да дрэнных звычак.

  2. Стаць непаслухмяным, разбалавацца, раздурэць.

    • Дзеці зусім разбэсціліся.

|| незак. разбэшчвацца, ✂.

|| наз. разбэшчванне, ✂.

разбэсціць, ✂; зак.

  1. Маральна распусціць, прывучыць да дрэнных звычак.

  2. Разбалаваць, раздурыць.

    • Р. дзіця.

|| незак. разбэшчваць, ✂.

|| наз. разбэшчванне, ✂.

разбэшчаны, ✂.

  1. З дрэннымі, амаральнымі звычкамі.

  2. Разбалаваны, непаслухмяны.

    • Разбэшчаныя дзеці.

|| наз. разбэшчанасць, ✂.

разбэшчвальнік, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто разбэшчвае.

|| ж. разбэшчвальніца, ✂.

развадзяшчы, ✂, м.

Ваеннаслужачы, які расстаўляе вартавых на пасты.

  • Назначыць развадзяшчага.

развадны, ✂.

  1. Які служыць для разводкі.

    • Р. ключ (для пілы).
  2. Такі, які можна развесці 1 (у 4 знач.).

    • Р. мост.

разважанне, ✂, н.

  1. Вывад, рад думак, выкладзеных у лагічна паслядоўнай форме.

  2. звычайна мн. Выказванні, абмеркаванні, размовы. Многа часу траціцца на разважанні.

◊

  • Без разважання (разм.) — адразу, доўга не думаючы.