Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кампанія1, , ж.

  1. Група асоб, якія разам праводзяць вольны час.

    • Вясёлая к.
    • Падтрымаць кампанію (не адмовіцца прыняць удзел у чым-н.).
    • За кампанію (разам з іншымі).
    • У кампаніі з кім-н. (разам з кім-н.).
  2. Прамысловае або гандлёвае таварыства, якое аб’ядноўвае прадпрыемстваў.

    • Акцыянерная к.
    • Нафтавая к.

кампанія2, , ж.

  1. Сукупнасць ваенных аперацый, аб’яднаных агульнай стратэгічнай мэтай на пэўным этапе вайны.

    • Руска-японская к.
    • Крымская к.
  2. Перыяд знаходжання карабля ў плаванні або ваенных аперацый флоту.

  3. Мерапрыемствы для ажыццяўлення чарговай важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы.

    • Выбарчая к.
    • Пасяўная к.

кампаньён, , м.

  1. Той, хто складае кампанію каму-н., займаецца чым-н. з кім-н.

  2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі.

|| ж. кампаньёнка, .

|| прым. кампаньёнскі, .

кампаньёнка, , ж.

  1. гл. кампаньён.

  2. Жанчына, якую наймалі ў панскі дом для забаўляння і суправаджэння куды-н.

кампаратыў, , м. (спец.).

Граматычная катэгорыя прыметніка і прыслоўя, якая абазначае большую ступень праяўлення прыметы ў параўнанні з той жа прыметай, названай у звычайнай ступені (напр. лепшы, лепш, бяднейшы, бядней, цяплейшы, цяплей).

кампаставаць, ; зак. і незак.

Ператварыць (ператвараць) у кампост.

|| зак. закампаставаць, .

|| наз. кампаставанне, .

кампасціраваць, ; незак.

Прабіваць пры дапамозе кампосцера.

  • К. білет.

|| зак. пракампасціраваць, і закампасціраваць, .

|| наз. кампасціраванне, .

кампенсаваць, ; зак. і незак.

  1. Замяніць (-няць) што-н. страчанае або тое, чаго не хапае (кніжн.).

    • К. страты.
    • К. згублены час.
  2. Ураўнаважыць (-жваць) што-н. парушанае, ажыццявіць (-яўляць) кампенсацыю (у 2 знач.; спец.).

    • Кампенсаваны парок сэрца.

|| наз. кампенсацыя, .

|| прым. кампенсацыйны, і кампенсатарны, .

  • Кампенсацыйныя выплаты.
  • Кампенсатарныя здольнасці арганізма.

кампенсацыя, , ж.

  1. гл. кампенсаваць.

  2. Узнагарода за што-н.; пакрыццё выдаткаў (кніжн.).

    • Грашовая к.
    • К. за нявыкарыстаны адпачынак.

кампетэнтны, .

  1. Дасведчаны, аўтарытэтны ў якой-н. галіне.

    • К. вучоны.
    • К. спецыяліст.
    • Кампетэнтная думка.
  2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы (спец.).

    • Перадаць дакументы ў кампетэнтную арганізацыю.

|| наз. кампетэнтнасць, .