кампетэнтны прыметнік
-
Дасведчаны, аўтарытэтны ў якой-н. галіне.
- К. вучоны.
- К. спецыяліст.
- Кампетэнтная думка.
-
Які мае пэўныя паўнамоцтвы (спецыяльны тэрмін).
- Перадаць дакументы ў кампетэнтную арганізацыю.
|| назоўнік: кампетэнтнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)