Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бунтава́ць, ✂; незак.

  1. Падымаць бунт, удзельнічаць у бунце.

  2. Падбухторваць да бунту.

    • Б. народ.
  3. перан. Пратэставаць, упарта не згаджацца.

    • Не магу вечарам дзяжурыць: жонка бунтуе.
  4. Збіваць з толку.

    • Ты мяне не бунтуй, я сам разбяруся.

бунта́р, ✂, м.

  1. Удзельнік бунту.

  2. перан. Неспакойны чалавек, які пратэстуе супраць чаго-н., заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым-н.

|| ж. бунтарка, ✂.

|| прым. бунтарскі, ✂.

бунта́рны, ✂.

Уласцівы бунтару, мяцежны; прасякнуты бунтарскім духам.

  • Бунтарная натура.

бунта́рства, ✂, н.

Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю.

|| прым. бунтарскі, ✂.

  • Б. дух.

бунтаўшчы́к, ✂, м.

Удзельнік бунту.

|| ж. бунтаўшчыца, ✂.

|| прым. бунтаўшчыцкі, ✂.

бунчу́к, ✂, м.

Дрэўка з прывязаным конскім хвастом як сімвал улады (у казацкіх атаманаў, украінскіх і польскіх гетманаў, турэцкіх пашоў).

|| прым. бунчуковы, ✂ і бунчужны, ✂.

бур, ✂, м. (спец.).

Інструмент для свідравання.

бу́ра, ✂, ж.

  1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.

    • Разгулялася б.
  2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.

    • Грымоты рэвалюцыйнай буры.
  3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.

    • Б. воплескаў.
  4. Шум, крык.

    • У хаце паднялася сапраўдная б.

○

  • Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц.

◊

  • Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.

бурава́ты, ✂.

Які мае шэра-карычневае адценне.

бурава́я, ✂, ж.

Вышка для бурэння.

  • Працаваць на буравой.