Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карэлятыўны, (кніжн.).

Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н.

  • Карэлятыўныя паняцці.

карэляцыя, , ж. (кніжн.).

Узаемная сувязь, суадносіны прадметаў, паняццяў або з’яў.

|| прым. карэляцыйны, .

карэнішча, , н.

  1. Падземнае сцябло шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця.

  2. Асноўны, галоўны корань дрэва, які з’яўляецца прадаўжэннем ствала.

|| прым. карэнішчавы, .

карэнне, , н., зб.

  1. Карані (гл. корань у 1, 2 і 3 знач.).

  2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ўжываюцца як прыправа.

карэнны, .

  1. Спрадвечны, пастаянны.

    • К. мінчанін.
  2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.

    • К. пералом у грамадскім жыцці.
    • Карэнныя змены.
    • Карэнным чынам (поўнасцю, зусім).

  • Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

карэспандаваць, ; незак. (кніжн.).

  1. Накіроўваць куды-н. карэспандэнцыю (у 3 знач.; уст.).

  2. З чым. Адпавядаць чаму-н., суадносіцца з чым-н.

карэспандэнт, , м.

  1. Той, хто знаходзіцца ў перапісцы з кім-н.

  2. Аўтар карэспандэнцый у газеце, часопісе, на радыё, тэлебачанні.

    • Уласны к.
    • Спецыяльны к.
    • Пазаштатны к.
    • Ваенны к.

|| ж. карэспандэнтка, .

|| прым. карэспандэнцкі, .

карэспандэнцыя, , ж.

  1. Паштовая перапіска паміж асобамі або ўстановамі.

    • Весці карэспандэнцыю.
  2. зб. Пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні.

    • Дастаўка карэспандэнцыі.
    • Заказная к.
  3. Паведамленне пра падзеі, дасланае адкуль-н. у газету, часопіс.

    • Паслаць карэспандэнцыю ў «Вячэрні Мінск».

карэта, , ж.

Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах.

  • Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына, якая высылаецца для неадкладнай медыцынскай дапамогі.

|| памянш. карэтка, .

  • Прыйшоўся як вол да карэты (разм.) — пра таго, хто аказаўся ў недарэчных абставінах.

|| прым. карэтны, .

карэтка, , ж.

  1. гл. карэта.

  2. Рухомая частка некаторых машын, механізмаў, апаратаў (спец.).

    • К. пішучай машынкі.

|| прым. карэтачны, .