Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каруначніца, ✂, ж.

Жанчына, якая вырабляе карункі.

карунд, ✂, м.

Цвёрды мінерал — крышталічны гліназём.

|| прым. карундавы, ✂.

карункі, ✂.

Ажурныя сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзення і пад.

|| прым. карункавы, ✂.

карупцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Подкуп хабарам, прадажнасць службовых асоб, палітычных дзеячаў.

карусель, ✂, ж.

Спецыяльная пляцоўка з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак і інш., якая круціцца вакол сваёй восі і служыць для катання.

|| прым. карусельны, ✂.

карцець, ✂; незак. (разм.).

  1. безас. з інфінітывам, са злуч. уступальны. «каб» і без дапаўнення.

    • Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н., хацецца.
    • Мне карціць сказаць.
    • Сыну карцела, каб хто быў побач.
  2. Не даваць спакою, непакоіць, хваляваць.

    • Не вучоба карціць, а паездка ў горад.

|| наз. карценне, ✂.

карцеч, ✂, ж.

  1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі для масавага паражэння жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці.

  2. Буйны шрот для паляўнічага ружжа.

|| прым. карцечны, ✂.

карцёжнік, ✂, м. (разм.).

Заўзяты ігрок у карты.

|| ж. карцёжніца, ✂.

|| прым. карцёжніцкі, ✂.

карціна, ✂, ж.

  1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.

    • Карціны мастак М.Савіцкага.
  2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.

    • Карціны прыроды.
  3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.

    • К. бітвы.
    • К. жыцця сялян.
  4. Агульны стан, выгляд чаго-н.

    • Клінічная к. захворвання.
  5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.

    • Другая к. першага акта.
  6. Кінакарціна кінафільм (разм.).

    • У кінатэатры ідзе новая к.

|| памянш. карцінка, ✂.

|| прым. карцінны, ✂.

  • Карцінная галерэя.

карцінны, ✂.

  1. гл. карціна.

  2. перан. Вобразны, выразны, які стварае ўражанне сваёй знешняй прыгажосцю.

    • Карцінная поза.

|| наз. карціннасць, ✂.