Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разбуйніцца, ✂; зак.

Стаць менш буйным, раздзяліцца на менш буйныя адзінкі.

  • Гаспадарка разбуйнілася.

|| незак. разбуйняцца, ✂.

|| наз. разбуйненне, ✂.

разбуйніць, ✂; зак.

Зрабіць менш буйным, раздзяліць на менш буйныя адзінкі.

  • Р. раён.
  • Р. вялікую гаспадарку.

|| незак. разбуйняць, ✂.

|| наз. разбуйненне, ✂.

разбуральнік, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто разбурае што-н.

  • Вораг-разбуральнік.
  • Р. культуры.

|| наз. разбуральніца, ✂.

|| прым. разбуральніцкі, ✂.

разбуральны, ✂.

Які прыносіць разбурэнне.

  • Разбуральная вайна.

|| наз. разбуральнасць, ✂.

разбурчацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць і працягваць бурчаць.

разбурыцца, ✂; зак.

  1. Разваліцца, зламацца.

    • Старая хата разбурылася.
  2. перан. Парушыцца, разладзіцца.

    • Планы мае разбурыліся.

|| незак. разбурвацца, ✂ і разбурацца, ✂.

|| наз. разбурванне, ✂ і разбурэнне, ✂.

разбурыць, ✂; зак.

  1. Б’ючы, ламаючы, знішчыць, ператварыць у руіны.

    • Р. дом.
    • Р. мост.
  2. перан. Парушыць, разладзіць, знішчыць.

    • Р. планы непрыяцеля.
    • Р. сям’ю.

|| незак. разбурваць, ✂ і разбураць, ✂.

|| наз. разбурванне, ✂ і разбурэнне, ✂.

разбухлы, ✂.

  1. Які павялічыўся ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці.

    • Р. гарох.
  2. перан. Непамерна павялічаны, раздуты.

    • Разбухлыя штаты.

|| наз. разбухласць, ✂.

разбухнуць, ✂; зак.

  1. Набухнуць, раздацца, патаўсцець ад вільгаці.

    • Боты намоклі, разбухлі.
    • Пупышкі на дрэве разбухлі (набухлі).
  2. перан. Праз меру павялічыцца, разрасціся.

    • Штаты разбухлі.
    • Папка з дакументамі разбухла.

|| незак. разбухаць, ✂.

разбушавацца, ✂; зак.

  1. Пачаць моцна бушаваць.

    • Разбушавалася непагода.
  2. Пачаць моцна шумець, буяніць (разм.).

    • Разбушаваўся бацька.