Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пусты, .

  1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны.

    • П. кораб.
    • Пустыя кішэні.
    • З пустога (наз.) і Саламон не налье (прыказка).
    • На п. жывот (не пад’еўшы; разм.).
    • П. шар.
    • Пустая парода (без металу; спец.).
  2. перан. Беззмястоўны, беспадстаўны, несур’ёзны.

    • П. чалавек.
    • Пустая задума.
    • Пустая кніга.

  • 3 пустымі рукамі (разм.) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы.

  • Прыйшлі з пустымі рукамі.

  • Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (разм.) — ужыв. пры выражэнні лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі.

|| наз. пустата, .

пустынны, .

  1. гл. пустыня.

  2. Пусты, бязлюдны.

    • Пустынныя вуліцы.

пустыня, , ж.

Вялікая прастора з беднай расліннасцю ці ўвогуле без яе.

  • Бязлюдная п.
  • Лядовая п.

|| прым. пустынны, .

  • Пустынная зона (зона пустыні).
  • П. востраў.

пустышка, , ж. (разм.).

  1. Гумавая трубачка ў выглядзе саска, якую даюць ссаць грудному дзіцяці.

  2. перан. Аб кім-, чым-н. пустым і легкадумным, аб чым-н. беззмястоўным (пагард.).

    • Гэта п. толькі пра ўборы думае.

пустэльнік, , м.

  1. Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы (уст.).

    • Манах-п.
  2. перан. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы.

|| ж. пустэльніца, .

|| прым. пустэльніцкі, .

  • Пустэльніцкае жыццё.

пустэльніцтва, , н. (кніжн.).

Жыццё пустэльніка.

|| прым. пустэльніцкі, .

пустэльны, .

  1. гл. пустэльня.

  2. Бязлюдны, пусты.

    • П. дом.

|| наз. пустэльнасць, .

пустэльня, , ж.

Тое, што і пустыня.

|| прым. пустэльны, .

пустэча, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і пустата (у 1 і 2 знач.).

    • П. ў бараках.
    • П. ў сэрцы.
  2. Тое, што і пустка (у 1 знач.).

    • П., зарослая палыном.

|| прым. пустэчны, .

пусцець, ; незак.

Станавіцца пустым, пустынным.

  • Начныя вуліцы пусцеюць.

|| зак. спусцець, і апусцець, .

|| наз. апусценне, .