Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перагародка, , ж.

  1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

    • Дашчаная п. ў хаце.
    • Засек з перагародкамі.
  2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

    • Саслоўныя перагародкі.
  3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

    • Насавая п.

|| прым. перагародачны, .

перагартаваць, ; зак.

Залішне загартаваць, сапсаваць празмернай загартоўкай.

  • П. сталь.

|| незак. перагартоўваць, .

|| наз. перагартоўванне, , перагартоўка, і перагарт, .

|| прым. перагартавальны, .

перагартаць, ; зак.

Гартаючы, перабраць лісты, старонкі чаго-н.

  • П. часопіс.

|| незак. перагортваць, .

перагарэлы, .

Які перагарэў.

  • Перагарэлая бэлька.
  • П. гной.

перагарэць, ; зак.

  1. Пераламацца ад гарэння ці моцнага нагрэву, трэння.

    • Вось перагарэла.
  2. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання.

    • Лямпачка перагарэла.
  3. Сатлець, сапрэць.

    • Гной перагарэў.
  4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.).

    • Гнеў перагарэў.

|| незак. перагараць, і перагарваць, .

перагіб, , м.

  1. Лінія згібання чаго-н.

    • На перагібе ліста.
  2. перан. Парушэнне правільнай лініі ў якой-н. дзейнасці, шкодная крайнасць.

    • Барацьба з перагібамі.

перагладзіць, ; зак.

Выгладзіць нанава або пагладзіць многа чаго-н.

  • П. усю бялізну.

|| незак. перагладжваць, .

перагледзець, ; зак.

  1. Агледзець нанава, многае.

    • П. усе запісы.
  2. Разгледзець нанава.

    • П. нормы выпрацоўкі.

|| незак. пераглядаць, .

|| наз. перагляд, і перагляданне, .

пераглянуцца, ; зак.

Абмяняцца кароткімі шматзначнымі позіркамі.

  • Хлопцы пераглянуліся між сабой.

|| незак. пераглядацца, і пераглядвацца, .

перагнаіць, ; зак.

  1. Згнаіць усё, многае.

    • П. сена.
  2. Угнаіць звыш нормы, празмерна.

    • П. зямельны ўчастак.

|| незак. перагнойваць, .