перагародка, , ж.

  1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

    • Дашчаная п. ў хаце.
    • Засек з перагародкамі.
  2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

    • Саслоўныя перагародкі.
  3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

    • Насавая п.

|| прым. перагародачны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)