Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мазоль, , м.

Патаўшчэнне скуры ад працяглага трэння.

  • Рукі ў мазалях.
  • Крывавы м.
  • Любімы м. (перан. тое, што асабліва хвалюе, выклікае боль, пакуты).

  • Зарабіць сваім мазалём (разм.) — нажыць сваёй працай.

  • Жыць з мазаля (разм.) — жыць працай.

|| прым. мазольны, .

  • М. пластыр (для вывядзення мазалёў).

мазурка, , ж.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да яго.

|| прым. мазурачны, .

мазут, , м. і мазута, , ж.

Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газу і газаліну.

|| прым. мазутны, і мазутавы, .

мазь, , ж.

  1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі.

    • Цынкавая м.
  2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго-н.

    • М. для абутку.
    • Лыжная м.

  • На мазі (разм.) — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

маіс, , м.

Тое, што і кукуруза.

|| прым. маісавы, .

  • М. крухмал.

май, , м.

  1. Пяты месяц каляндарнага года.

  2. Зелень для ўпрыгожвання (разм.).

  • Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных.

|| прым. майскі, .

  • М. жук.

майдан, , м. (разм.).

Базар, базарная плошча (на поўдні Расіі, на Украіне).

|| прым. майданны, .

майка, , ж.

Трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра.

майна

У такелажнікаў, будаўнікоў выраз у знач.: апускай уніз!

майстар, , м.

  1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.

    • М. па абутку.
    • Выдатны м.
  2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.

    • Зменны м.
  3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.

    • М. жывапісу.
    • М. спорту (званне).
  4. на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).

    • М. на розныя штукі.

|| ж. майстрыха, .

|| прым. майстроўскі, .