Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калібраваць, ✂; незак.

  1. Правяраць або ўдакладняць калібр (у 1 знач.).

    • К. дрот.
  2. Правяраць дзяленні якога-н. вымяральнага прыбора.

    • К. тэрмометр.

|| наз. калібраванне, ✂ і каліброўка, ✂.

калібры, нескл., м. і ж..

Надзвычайна маленькая птушка з яркім апярэннем, водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

каліва, ✂, н.

  1. Асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна і пад.

    • К. пшаніцы.
  2. Самая малая колькасць чаго-н.

    • К. солі.
  3. у знач. прысл. Крыху (разм.).

◊

  • Да апошняга каліва (разм.) — усё, цалкам.

  • Ні каліва (разм.) — ніколькі, ані.

|| памянш. каліўца, ✂.

|| прым. каліўны, ✂.

каліграф, ✂, м.

Чалавек, які піша прыгожа і разборліва.

каліграфія, ✂, ж.

Майстэрства пісаць прыгожа і разборліва.

|| прым. каліграфічны, ✂.

  • К. почырк.

калідор, ✂, м.

  1. Праход, які злучае асобныя часткі кватэры, будынка.

  2. перан. Вузкая, доўгая прастора, якая злучае сабой што-н., праход.

    • Горны к.
    • Паветраны к. (паласа пралёту для самалётаў).

|| прым. калідорны, ✂.

  • Калідорная сістэма.

калідорны, ✂, м.

Работнік гасцініцы, які абслугоўвае некалькі нумароў.

|| ж. калідорная, ✂.

калізія, ✂, ж. (кніжн.).

Сутыкненне якіх-н. процілеглых сіл, інтарэсаў, імкненняў.

|| прым. калізійны, ✂.

калій, ✂, м.

Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. каліевы, ✂ і калійны, ✂.

  • Каліевыя солі.
  • Калійныя ўгнаенні.

каліка, ✂, м.; ✂, ж..

У народным эпасе: вандроўны старац, пераважна сляпы, які спявае духоўныя вершы і збірае міласціну.