Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кадэт​2, ✂, м.

Член канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. кадэцкі, ✂.

каёт, ✂, м.

Млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая водзіцца ў Паўночнай Амерыцы.

|| прым. каётавы, ✂.

кажан, ✂, м.

Лятучая мыш.

  • Нячутна носяцца кажаны.

|| прым. кажанны, ✂.

кажурына, ✂, ж. (разм.).

  1. Мех аўчыны.

    • Вывернуцца кажурынаю наверх.
  2. Кусок аўчыны.

кажух, ✂, м.

  1. Доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын.

    • Пашыць к. з аўчын.
  2. Чахол, футляр з жалеза, цэглы, дрэва і пад. для ізаляцыі або засцярогі збудаванняў, механізмаў ці іх частак (спец.).

|| памянш. кажушок, ✂.

|| прым. кажушны, ✂.

каза, ✂, ж.

  1. Прыручаны від казлоў (у 1 знач.) з доўгай прамой шэрсцю.

    • К. з казлянятамі.
  2. Самка казла.

    • Даіць казу.
  3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (уст.).

  4. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (разм.).

  5. Даўнейшы беларускі калядны абрад.

|| памянш. козачка, ✂.

|| прым. казіны, ✂.

казадой, ✂, м.

Начная птушка з шырокай плоскай галавой.

казак​1, ✂, м.

  1. Даўней на Украіне і ў Расіі: член ваенна-земляробчай абшчыны пасяленцаў на ўскраінах дзяржавы, якія актыўна ўдзельнічалі ў абароне дзяржаўных граніц.

    • Данскія казакі.
  2. Селянін, патомак гэтых пасяленцаў (на Доне, на Кубані і ў некаторых іншых мясцовасцях), а таксама радавы вайсковай часці з гэтых сялян.

    • Дывізіі кубанскіх і данскіх казакаў.

◊

  • Вольны казак — пра свабоднага чалавека, які ні ад каго не залежыць.

|| памянш. казачок, ✂.

|| прым. казацкі, ✂ і казачы, ✂.

  • Казацкі конь.
  • Казачая дружына.

казак​2, ✂, м.

Танец казачок.

казакін, ✂, м. (уст.).

Мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду.

|| прым. казакінны, ✂.