Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

і́ней, -ю, м.

Ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння вадзяной пары і асядаюць тонкім слоем на дрэвах, глебе і інш.

Трава пакрылася інеем.

іне́ртны, -ая, -ае.

1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спец.).

2. Бяздзейны, безыніцыятыўны, пасіўны.

І. чалавек.

Інертныя газы — газы, якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

|| наз. іне́ртнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

іне́рцыя, -і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

Ляцець па інерцыі.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцы́йны, -ая, -ае.

і́нець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Пакрывацца інеем.

|| зак. заі́нець, -ею, -ееш, -ее.

Дрэвы заінелі.