Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

інгаля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для інгаляцыі.

|| прым. інгаля́тарны, -ая, -ае.

інгаля́цыя, -і, ж.

Лячэнне ўдыханнем лекавых рэчываў (у выглядзе пары, газаў, распыленых вадкасцей).

Назначыць інгаляцыю.

|| прым. інгаляцы́йны, -ая, -ае.

інгрэдые́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Састаўная частка чаго-н. (рэчыва, сумесі).

|| прым. інгрэдые́нтны, -ая, -ае.

інгушы́, -о́ў, адз. інгу́ш, -а́, м.

Народ — карэннае насельніцтва Рэспублікі Інгушэція, якая ўваходзіць ў склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. інгу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. інгу́шскі, -ая, -ае.

Інгушская мова.