Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

іск, -у, м.

Зварот у суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў (спец.).

Прад’явіць і.

|| прым. і́скавы, -ая, -ае.

Іскавая заява.

і́скра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

Стралялі іскрамі дровы.

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

Іскры снегу.

3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

Іскры надзеі.

Электрычная іскра — род імгненнага электрычнага разраду.

Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. і́скарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. і́скравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

іскрамётны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які кідае іскры, іскрысты.

І. агонь.

2. перан. Яркі, агністы.

І. позірк.

|| наз. іскрамётнасць, -і, ж.

іскры́сты, -ая, -ае.

1. Які ззяе, зіхаціць іскрамі, бліскучы.

І. снег.

2. Які вылучае іскры.

Іскрыстае полымя.

3. перан. Яркі, выразны; агністы.

І. смех.

Іскрыстая радасць.

4. Шыпучы, пеністы.

Іскрыстае віно.

|| наз. іскры́стасць, -і, ж.

іскры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак.

1. Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі.

Снег іскрыцца.

Усмешка іскрыцца (перан.).

2. перан. Ярка праяўляцца; ззяць, блішчаць пад уплывам якіх-н. пачуццяў (пра вочы, позірк).

У вачах іскрылася весялосць.

іскры́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; незак.

Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце ў электраправодцы.

Рубільнік і.

|| наз. іскрэ́нне, -я, н.

ісла́м, -у, м.

Мусульманская рэлігія; магаметанства.

|| прым. ісла́мскі, -ая, -ае.

ісламазна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць іслам.

ісла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ісландыі.

|| ж. ісла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. ісла́ндскі, -ая, -ае.

існава́нне, -я, н.

1. гл. існаваць.

2. Жыццё, спосаб жыцця.

Сродкі на і.