Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

іанасфе́ра, -ы, ж. (спец.).

Верхні слой зямной атмасферы, насычаны іонамі і свабоднымі электронамі.

|| прым. іанасфе́рны, -ая, -ае.

іанізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; зак. і незак., што (спец.).

Вы́клікаць (выкліка́ць) іанізацыю; насыціць (насычаць) іонамі.

І. газ.

іаніза́цыя, -і, ж. (спец.).

Утварэнне іонаў у якім-н. асяроддзі.

І. паветра.

|| прым. іанізацы́йны, -ая, -ае.

іаркшы́ры, -аў, адз. іаркшы́р, -а, м.

Высокапрадукцыйная парода свіней.

|| прым. іаркшы́рскі, -ая, -ае.