Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

іх.

1. гл. яны.

2. займ. прынал. Які належыць ім.

Гэта іх кнігі.

і́хні, -яя, -яе, займ. прынал. (разм.).

Тое, што і іх (у 2 знач.).

І. конь нарабіў шкоды ў агародзе.

іхтыёл, -у, м.

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, які змяшчае рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прым. іхтыёлавы, -ая, -ае.

Іхтыёлавая мазь.

іхтыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне іхтыялогіі.

іхтыя...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рыб, напр., іхтыяфаўна.

іхтыяза́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прым. іхтыяза́ўравы, -ая, -ае.

іхтыяло́гія, -і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прым. іхтыялагі́чны, -ая, -ае.