індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.
Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.
|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.
Індаеўрапейская прамова.
○
Індаеўрапейская сям’я моў — агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.
індало́гія, -і, ж.
Сукупнасць навук пра культуру, гісторыю, мастацтва, мову, літаратуру, эканоміку Індыі.
|| прым. індалагі́чны, -ая, -ае.
інданезі́йцы, -аў адз. -зіец, -зійца, м.
Агульная назва народнасцей і плямён, якія складаюць асноўнае насельніцтва Інданезіі.
|| ж. інданезі́йка, -і, ДМ -зійцы, мн. -і, -зіе́к.
|| прым. інданезі́йскі, -ая, -ае.
індзе́йцы, -аў, адз. індзе́ец, -дзе́йца, м.
Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія насялялі амерыканскі мацярык да паяўлення еўрапейцаў і захаваліся да сённяшняга дня толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.
|| ж. індыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. індзе́йскі, -ая, -ае.
індо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст у галіне індалогіі.
індуі́зм, -у, м.
Сукупнасць рэлігійных традыцый і філасофскіх школ, якія ўзніклі на Індыйскім субкантыненце і заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы.
|| прым. індуі́сцкі, -ая, -ае.
інду́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Частка электрычнай машыны, адказная за ўтварэнне ў ёй працоўнага магнітнага патоку.
|| прым. інду́ктарны, -ая, -ае.
інду́кцыя, -і, ж. (спец.)
1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).
2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.
3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.
Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.
|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.
індульге́нцыя, -і, ж.
1. У каталіцызме: поўнае або частковае адпушчэнне грахоў, у якіх грэшнік пакаяўся на споведзі.
2. Грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад імя Папы Рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.
3. перан. Дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі (кніжн.).
інду́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Індыец — паслядоўнік індуізму.
|| ж. інду́ска, -і, ДМ -ду́сцы, мн. -і, -сак.
|| прым. інду́скі, -ая, -ае.