Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

іна́кш.

1. прысл., злуч. супраціўны. Тое, што і іначай.

2. злуч. далучальны. Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў.

Інакш кажучы — іншымі словамі.

Так ці інакш — ва ўсякім выпадку, тым ці іншым спосабам.

інаўгура́цыя, -і, ж. (спец.).

Урачыстая працэдура ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы або ўніверсітэта.

Запрасіць на інаўгурацыю.

І. новага рэктара.

і́нахадзь, -і, ж.

Спосаб конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае наперад і апускае то абедзве правыя, то абедзве левыя нагі.

інахо́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

Конь, які бегае інахаддзю.

іна́чай.

1. прысл. Іншым спосабам, па-іншаму.

Зрабіць і.

2. злуч. супраціўны. У адваротным выпадку; а то.

Трэба спяшацца, і. спазніцца можна.