інсаля́цыя, -і, ж. (спец.).
Асвятленне сонечнымі промнямі.
Ступень інсаляцыі памяшкання.
|| прым. інсаляцы́йны, -ая, -ае.
інсінуа́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).
Паклёпніцкая выдумка, накіраваная супраць каго-н. з мэтай зганьбіць, зняславіць.
|| прым. інсінуацы́йны, -ая, -ае.
Узводзіць ганебныя інсінуацыі.
інспектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.
Правяраць правільнасць чыіх-н. дзеянняў шляхам нагляду і інструктавання.
І. школу.
|| наз. інспектава́нне, -я, н. і інспе́кцыя, -і, ж.
інспе́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Службовая асоба, якая займаецца інспектаваннем каго-, чаго-н.
Фінансавы і.
|| прым. інспе́ктарскі, -ая, -ае.
інспе́кцыя, -і, ж.
1. гл. інспектаваць.
2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго-, што-н.
Санітарная і.
|| прым. інспекцы́йны, -ая, -ае.
інспірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).
1. Выклікаць з’яўленне чаго-н.
І. з’яву рэдукцыі.
2. Нагаворамі, падбухторваннем вы́клікаць (выкліка́ць) у каго-н. якія-н. думкі, погляды і пад.
І. беспарадкі.
|| наз. інспіра́цыя, -і, ж. і інспірава́нне, -я, н.
інспіра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Той, хто інспіруе што-н.
|| прым. інспіра́тарскі, -ая, -ае.
інста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін аднаму органаў (дзяржаўных, партыйных, судовых і інш.).
Вышэйшыя інстанцыі.
Хадзіць па інстанцыях.
|| прым. інстанцы́йны, -ая, -ае.
інструктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.
Даць (даваць) каму-н. кіруючыя ўказанні.
І. рабочых па тэхніцы бяспекі.
|| зак. таксама праінструктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. інструкта́ж, -у, м. і інструктава́нне, -я, н.
інстру́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Службовая асоба, якая інструктуе каго-, што-н.
І. фізкультуры.
І. па турызме.
|| ж. інстру́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).
|| прым. інстру́ктарскі, -ая, -ае.