іне́рцыя, -і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан. Ляцець па інерцыі.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)