імігра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які імігрыраваў (іміграваў) у іншую краіну.
|| ж. імігра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. імігра́нцкі, -ая, -ае.
імігры́раваць і іміграва́ць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.
Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.
І. за граніцу.
|| наз. імігра́цыя, -і, ж.; прым. іміграцы́йны, -ая, -ае.
і́мідж, -у, м.
Мэтанакіравана сфарміраваны вобраз (якой-н. асобы, з’явы, прадмета), які вылучае пэўныя важнейшыя характарыстыкі і аказвае эмацыянальна-псіхалагічнае ўздзеянне на каго-н.
Змяніць і. палітычнага дзеяча.
імітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.
Пераймаць каго-, што-н, падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць; прафесійна займацца імітацыяй.
І. галасы жывёл.
|| наз. іміта́цыя, -і, ж. і імітава́нне, -я, н.
іміта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той (тое), хто імітуе каго-, што-н.
І. гукаў птушак.
|| прым. іміта́тарскі, -ая, -ае.
І. талент.
іміта́цыя, -і, ж.
1. гл. імітаваць.
2. Падробка чаго-н. пад што-н., выкананая з матэрыялу-заменніка.
І. сцяны пад мармур.
3. Паўтарэнне музычнага матыву ў другім голасе на які-н. інтэрвал вышэй або ніжэй (спец.).
|| прым. імітацы́йны, -ая, -ае.