і́менна, часц.
1. Падкрэслівае які-н. член сказа, азначае: якраз.
І. ў яго лабараторыі атрымалі першыя станоўчыя вынікі.
2. Ужыв. пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку.
Прыйшлі ўсе, а і.: сябры, сваякі, вучні.
3. Ужыв. як сцвярджальнае слова са знач.: так, сапраўды так.
Вось і. — ехаць трэба па цаліку.
іме́нны, -ая, -ае.
У граматыцы: які мае адносіны да скланяльных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, займенніка).
Іменнае скланенне.