Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

імша́, -ы́, ж.

1. У каталіцкай царкве: літургія, абедня.

2. Харавы музычны твор, прызначаны для літургіі.

імша́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол.

імша́ны, -ая, -ае.

Зарослы мохам.

Імшанае покрыва.

Імшанае балота.

імша́ра, -ы, мн. -ы, імша́р, ж.

Мохавае балота.

Топкія імшары.

Асушыць імшары.

імша́рына, -ы, мн. -ы, -рын, ж.

Тое, што і імшара.

імшы́сты, -ая, -ае.

1. Парослы мохам.

І. бераг.

2. Падобны на мох.

Імшыстая трава.

|| наз. імшы́стасць, -і, ж.

імшы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; незак., што.

Перакладваць мохам бярвёны, ставячы цёплы будынак.

І. зруб.