Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

імглі́сты, -ая, -ае.

Зацягнуты імглой, няясны.

Стаяла імглістая раніца.

|| наз. імглі́стасць, -і, ж.

імглі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліць; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі кроплямі (пра дождж).

На дварэ і. (безас.).

імгне́нны, -ая, -ае.

1. Які раптоўна ўзнікае.

Імгненная рэакцыя.

2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы.

Імгненная радасць.

|| наз. імгне́ннасць, -і, ж.