Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

энцыклапеды́зм, -у, м. (кніжн.).

Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Энцыклапедычныя веды.

энцыклапеды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек.

|| ж. энцыклапеды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. энцыклапеды́сцкі, -ая, -ае.

энцыклапе́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне па ўсіх або асобных галінах ведаў, звычайна ў выглядзе слоўніка.

Музычная э.

Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

Э. матэматычных ведаў.

Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

энцэфалі́т, -у, Мі́це, м.

Запаленне галаўнога мозга.

|| прым. энцэфалі́тны, -ая, -ае.