Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

энерга...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да энергетыкі, адпавядае па знач. слову «энергетычны», напр.: энергабаза, энергагігант, энергаўзброенасць;

2) які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.), напр.: энергаёмістасць, энергаёмісты, энергазабеспячэнне, энерганосьбіт, энергасілкаванне.

энергано́сьбіты, -аў, адз. энергано́сьбіт, -а, М -біце, м.

Карысныя выкапні і прадукты іх перапрацоўкі як крыніцы энергіі (вугаль, газ, нафта, нафтапрадукты).

энерге́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па энергетыцы.

2. Напітак, у склад якога ўваходзяць рэчывы, што ўзбуджаюць нервовую сістэму, танізуюць (разм.).

энерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Ядзерная э.

2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Атамная э.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае.

Энергетычныя рэсурсы.

энергі́чны, -ая, -ае.

Поўны энергіі (у 2 знач.), дзейны, актыўны.

Э. кіраўнік.

Энергічна (прысл.) дзейнічаць.

|| наз. энергі́чнасць, -і, ж.

эне́ргія, -і, ж.

1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — мера яе руху, а таксама здольнасць выконваць работу.

Э. вады.

Ядзерная э.

Эканомія энергіі.

2. Рашучасць і настойлівасць у рабоце, дзеяннях.

Працаваць з энергіяй.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).