Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эндакрынало́гія, -і, ж.

Навука аб залозах унутранай сакрэцыі і захворваннях, звязаных з парушэннем іх функцый.

|| прым. эндакрыналагі́чны, -ая, -ае.

эндакры́нны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да залоз унутранай сакрэцыі.

Эндакрынныя залозы.

эндакрыно́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, спецыяліст у галіне эндакрыналогіі.

эндаскапі́я, -і, ж. (спец.).

Медыцынскае абследаванне пры дапамозе эндаскопа.

Э. лёгкіх.

|| прым. эндаскапі́чны, -ая, -ае.

Э. агляд.

эндаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для візуальнага абследавання ўнутраных органаў чалавека (страўніка, стрававода і інш.).

|| прым. эндаско́пны, -ая, -ае.

э́ндшпіль, -ю, м. (спец.).

Заключная стадыя ў шахматнай партыі.