Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эліксі́р, -у, м.

1. Выцяжка з раслін або моцны настой на спірце, кіслотах і пад., ужыв. ў медыцыне, касметыцы.

Рамонкавы э.

2. перан. Пра тое, што бадзёрыць, дае тонус жыццю.

Узбадзёрыцца эліксірам.

Эліксір жыцця — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць.

|| прым. эліксі́рны, -ая, -ае.

э́лінг, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Спецыяльнае памяшканне на беразе, дзе будуецца ці рамантуецца корпус судна.

2. Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў.

3. Збудаванне асобага тыпу для захоўвання спартыўных суднаў, вёслаў і іншага інвентару.

|| прым. э́лінгавы, -ая, -ае.

э́ліны, -аў, адз. э́лін, -а, м.

Назва старажытных грэкаў.

|| ж. э́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. э́лінскі, -ая, -ае.

э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

Эліптычная арбіта.

э́ліпсіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У мовазнаўстве: рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка ўзнаўляецца з кантэксту.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

элі́та, -ы, ДМі́це, ж., зб.

1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыдатныя для далейшага развядзення (спец.).

2. Прывілеяваныя вярхі грамадства або якой-н. яго часткі; вышэйшы клас.

Уваходзіць у эліту беларускага бізнесу.

3. Лепшыя прадстаўнікі грамадства.

Навуковая э.

|| прым. элі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і эліта́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Элітнае насенне.

Элітны рэстаран.

Элітарная культура.