Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

элева́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Збожжасховішча з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і адгрузкі зерня.

Везці пшаніцу на э.

2. Транспарцёр для перамяшчэння грузаў (спец.).

|| прым. элева́тарны, -ая, -ае.

элега́нтны, -ая, -ае.

Вытанчаны, зграбны, прыгожы; з густам.

Элегантнае адзенне.

Э. выгляд.

|| наз. элега́нтнасць, -і, ж.

элегі́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. элегія.

2. Сумны, журботны, летуценны.

Элегічныя думы.

|| наз. элегі́чнасць, -і, ж.

эле́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Лірычны верш або музычны твор, прасякнуты пачуццём смутку, журбы, роздуму.

2. перан. Сум, журба, меланхолія.

|| прым. элегі́чны, -ая, -ае.

электра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «электрычны», напр.: электрапоезд, электраманцёр.

электрабу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына з электрарухавіком для бурэння свідравін.

электраво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лакаматыў з рухавіком, што працуе ад электрасеткі.

|| прым. электраво́зны, -ая, -ае.

электравозабудава́нне, -я, н.

Выпуск электравозаў.

|| прым. электравозабудаўні́чы, -ая, -ае.

электрагіта́ра, -ы, мн. -ы, -та́р, ж.

Гітара з электрычным узмацненнем гучання.

электрагрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Электрычная грэлка.