эліксі́р, -у, м.

1. Выцяжка з раслін або моцны настой на спірце, кіслотах і пад., ужыв. ў медыцыне, касметыцы. Рамонкавы э.

2. перан. Пра тое, што бадзёрыць, дае тонус жыццю. Узбадзёрыцца эліксірам.

Эліксір жыцця — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць.

|| прым. эліксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)